Дзень роднай мовы

21.02.2024

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.

У школе гучала беларускае слова. Яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць.

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень, спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра родную мову і побыт народа, пра літаратурную спадчыну пісьменнікаў, выхоўвалі павагу да лёсу і спадчыны мастакоў слова, да роднай мовы.

Родная мова з'яўляецца адной з самых вялікіх духоўных каштоўнасцей кожнага народа, люстэркам яго культуры, служыць для захавання народных традыцый, звычаяў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!