Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

23.09.2023

З 19 па 23 верасня ў школе прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" Усе мерапрыемствы спрыялі пашырэнню ведаў вучняў пра родную мову і побыт народа, пра літаратурную спадчыну пісьменнікаў, выхоўвалі павагу да лёсу і спадчыны мастакоў слова, да роднай мовы. Родная мова з'яўляецца адной з самых вялікіх духоўных каштоўнасцей кожнага народа, люстэркам яго культуры, служыць для захавання народных традыцый, звычаяў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры. Наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!

Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, то не трэба цурацца роднай мовы, бо менавіта яна злучае людзей у адзін народ.