Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

26.02.2022

З 21 па 26 лютага 2022 года ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень пачаўся са святкавання Дня роднай мовы. Настаўнікі разам з вучнямі старэйшых класаў падрыхтавалі творчую праграму. Кожны дзень тыдня вучняў чакалі розныя мерапрыемствы: лінгвістычныя і літаратурныя віктарыны, конкурс чытальнікаў, лінгвістычнае лато, паэтычныя перапынкі, падарожжы, квэст-гульня. Вучні 8 класаў пісалі дыктант “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая”. Творча падышлі вучні да выставы малюнкаў “Беларусь у маім сэрцы”. Актыўна прымалі ўдзел у акцыі “Гавары са мной па-беларуску!” Нікога не пакінула раўнадушным фотазона “Я люблю родную мову!”

Мерапрыемствы паказалі добры ўзровень падрыхтоўкі вучняў, іх зацікаўленасць і актыўнасць. Самыя актыўныя навучэнцы Тыдня  адзначаны  дыпломамі і падзякамі. Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, то не трэба цурацца роднай мовы, бо менавіта яна злучае людзей у адзін народ.