Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

23.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Кожны дзень тыдня вучняў чакалі розныя мерапрыемствы: лінгвістычныя і літаратурныя віктарыны, лінгвістычнае лато, паэтычныя перапынкі, падарожжы, квэст-гульня, віншавальная паштоўка.

Мерапрыемствы паказалі добры ўзровень падрыхтоўкі вучняў, іх зацікаўленасць і актыўнасць. Самыя актыўныя навучэнцы Тыдня  адзначаны  дыпломамі і падзякамі.

Смак роднай мовы не павінен забывацца. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на зямлі Беларусі, то не трэба цурацца роднай мовы, бо менавіта яна злучае людзей у адзін народ.